
Сэрвіс «Атласбас» паведаміў, што ўпершыню пачаў прадаваць квіткі на прамыя рэйсы са Слоніма і Ваўкавыска ў Беласток, Варшаву, Лодзь і Познань.
Цяпер пры куплі квітка можна выбраць месца. Аўтобусы праходзяць праз пункт пропуску «Бераставіца».
Кошты на квіткі:
- са Слоніма ў Беласток — ад 100 рублёў;
- з Ваўкавыска ў Беласток — ад 90 рублёў;
- да Варшавы — ад 105 рублёў;
- да Лодзі — ад 150 рублёў;
- да Познані — ад 170 рублёў.
Чэргаў, дарэчы, на польскай мяжы няма ні з аўтобусаў, ні з легкавых аўтамабіляў.
