
Філосаф і былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч сустрэнецца з віленскімі беларусамі ў пятніцу, 15 траўня, у Беларускім замку. Падчас сустрэчы будуць абмяркаваныя актуальныя палітычныя навіны, а таксама будуць падсумаваныя вынікі нядаўна праведзенай у Польшчы гульні пад кіраўніцтвам Мацкевіча.
Як кажа арганізатарка сустрэчы, гаспадыня Беларускага замка і кіраўніца валанцёрскай арганізацыі “Дапамога” Наталля Калегава, гэтая гульня – адзіная за доўгі час імпрэза, якая аб’яднала беларускіх інтэлектуалаў з рознымі поглядамі:
– Мазгі кіпелі ў добрым сэнсе. Былі вельмі розныя людзі. Былі тыя, якія мяне не любілі. Але мы, калі працавалі ў адным накірунку, то гэта была сінхранізацыя. Нават маё бачанне сітуацыі ва многім змянілася. Я інакш паглядзела на многія рэчы.
На сустрэчу з Уладзімірам Мацкевічам арганізатары запрашаюць усіх, каму цікавыя сучасныя грамадскія працэсы, дыскусіі пра будучыню Беларусі і жывы абмен думкамі. Яна адбудзецца ў Вільні ў Беларускім Замку 15 траўня па адрасе: Naujoji Riovonių 10 ў 18:30.
