
Вядома пра больш чым 10 ператрусаў, якія адбыліся ўчора ў з’ехаўшых з Беларусі актывістаў.
Прынамсі частка з іх была звязаная з удзелам у святкаваннях Дня Волі ў Варшаве і Вільні, піша «Вясна».
Нагадаем, што ўчора праваабаронцы паведамілі пра масавыя ператрусы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.
Яны праходзілі ў кватэрах актывістаў, якія з’ехалі з Беларусі. З канкрэтных прозвішчаў называлася імя супрацоўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», экс-палітвязня Уладзіміра Лабковіча.
