Найбліжэйшым часам зборную Беларусі па хакеі могуць дапусціць на міжнародныя спаборніцтвы

Фота: ФХБ

З беларускай зборнай найбліжэйшым часам могуць быць знятыя абмежаванні па ўсіх узроставых катэгорыях, напісаў у сваім тэлеграм-канале інсайдар Артур Хайрулін.

У такім выпадку нацыянальная каманда вернецца да міжнародных спаборніцтваў.

Магчыма, рашэнне будзе прынята на гэтым тыдні падчас чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Швейцарыі. Звычайна ў апошні тыдзень чэмпіянату праходзіць пасяджэнне Міжнароднай федэрацыі хакею, дзе прымаецца некалькі пастаноў. 

Абмежаванні ў дачыненні да беларускіх (і расійскіх) хакеістаў дзейнічалі з 28 лютага 2022 года пасля пачатку нападу на Украіну.

Хакейная беларуская зборная прапусціла пяць чэмпіянатаў свету. Сайт championat.com нават спрагназаваў, што падчас сёлетняга чэмпіянату, што праходзіць у Швейцарыі, наша зборная з новым пакаленнем гульцом магла б змагацца за медалі.

Праўда, падчас ЧС-2021 беларусы занялі ў сваёй групе апошняе месца і павінны былі пакінуць элітны дывізіён. Тое першынство, дарэчы, мелася прайсці ў Мінску і Рызе, але з-за рэпрэсій у Беларусі ўсе матчы ў Мінску аддалі сталіцы Латвіі.

nashaniva.com