
Палітзняволенага лідара гурта «Палац» Алега Хаменку прызналі «экстрэмістам», гэта вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Алег Хаменка – радыёвядучы, кампазітар, музыка і прадзюсар. У сакавіку 2026 года яго асудзілі на тры гады калоніі – яго абвінавацілі паводле артыкула аб спрыянні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкул 361-4 КК) і прызначылі штраф памерам больш за 20 тысяч рублёў.
Музыку ставілі ў віну супрацоўніцтва з СМІ, якое знаходзіцца ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» – «Беларускае Радыё Рацыя».
Апрача Хаменкі ў спіс трапілі яшчэ 18 чалавек. Цяпер у спісе 6650 чалавек.
