13.06: Анлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі пра лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША

13 чэрвеня: анлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі пра лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША.

Яны пакінулі Беларусь, каб пісаць на роднай мове па той бок акіяна. Адна стала легендай беларускай паэзіі ў эміграцыі. Двое — зніклі без вестак. Адзін з іх быў знойдзены і пахаваны толькі ў мінулым годзе.

Даследчыца іміграцыі Натальля Гардзіенка распавядзе пра тры лёсы, тры жыцці і тры розныя спосабы быць беларускім пісьменнікам у Амерыцы:
✔️Наталля Арсеннева — адна з найзначнейшых беларускіх паэтак, чый шлях прывёў яе ў ЗША,
✔️Уладзімір Дудзіцкі — авантурная і супярэчлівая постаць, анфант тэрыбль беларускай літаратуры, які так і не выдаў пры жыцці ніводнага зборніка і знік без вестак,
✔️ Мікола Цэлеш — таксама знік, але ягонае цела нядаўна было знойдзена, ідэнтыфікавана і пахавана — гісторыя, якую Наталля даследавала разам з ягонай дачкой.

📅 Субота, 13 чэрвеня
🕐 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска / 20:00 Мінск

Спасылка з’явіцца тут.