
У сераду, 3 чэрвеня, у Гданьску ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці (Plac Solidarności, 1) ў межах Касцюшкаўскага форуму адбудзецца сустрэча з праваабаронцам, нобелеўскім лаўрэатам, былым палітвязнем Алесем Бяляцкім. Пачатак 18.00.
Падчас сустрэчы спадар Алесь падзеліцца сваім досведам і бачаннем актуальнай сітуацыі з правамі чалавека.
Сустрэча будзе весціся на беларускай мове з забеспячэннем перакладу.
Уваход вольны.
