У Вільні 24–25 верасня адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Канструкцыі стварэння мовы. Да 100-годдзя Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года», якая лічыцца адной з ключавых падзей у гісторыі фарміравання сучаснай беларускай мовы.

Кажа арганізатар канферэнцыі, даследчык Варшаўскага ўніверсітэта Міраслаў Янковяк:
– Толькі пасля гэтай канферэнцыі пачаліся больш грунтоўныя даследаванні беларускай мовы на інстытуцыянальным узроўні, якія праводзіліся ў інстытуцыях беларускай культуры ці далей ва ўніверсітэтах. Гэта таксама вельмі важна – што далей рабіць з беларускай мовай. Цяпер можам бачыць, што развіваецца дзве беларускія мовы. Адна мова, якая на тэрыторыі Беларусі, наркамаўка, і другі варыянт – гэта тарашкевіца, якая прымаецца часткай беларускай эміграцыі.
Арганізатары нагадваюць, што падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі можна да 15 чэрвеня. Удзельнікі павінны даслаць тэзісы сваіх дакладаў і кароткую інфармацыю пра сябе на адрас арганізацыйнага камітэта.
