Галоўная беларуская пляцоўка Беластоку пад пагрозай закрыцьця. Патрабуецца вашая дапамога!

Фота: belhub.pl

Хаб «Новая зямля» ў Беластоку апынуўся ў крытычнай сітуацыі. Калі да канца чэрвеня не ўдасца сабраць неабходныя сродкі на арэнду, Хаб будзе вымушаны пакінуць цяперашняе памяшканьне. Каманда шукае больш устойлівае рашэньне і вядзе перамовы наконт атрыманьня памяшканьня ад горада Беласток, арэнда якога магла б быць прыкладна ў тры разы таньнейшай. Аднак пакуль такое рашэньне не знойдзена, далейшая праца Хаба залежыць ад падтрымкі супольнасьці.

Прастора «Новая зямля» — гэта месца, дзе беларусы ў Беластоку могуць знайсьці сваіх, атрымаць падтрымку, далучыцца да грамадскай дзейнасьці, захаваць беларускую культуру і мову.

У Хабе на рэгулярнай аснове праводзяцца сустрэчы, лекцыі, канцэрты, курсы, заняткі для дзяцей і падлеткаў, ініцыятывы салідарнасьці і ўзаемадапамогі. За год з паловай працы Хабу было праведзена больш за 800 мерапрыемстваў.

Фактычна ў Хабе «Новая зямля» ў Беластоку працягваецца тое, што ў Беларусі сёньня немагчыма або небясьпечна: незалежная адукацыя, культурніцкая і асветніцкая дзейнасьць, падтрымка палітвязьняў і іх сём’яў, захаваньне беларускай ідэнтычнасьці і сувязяў паміж беларусамі.

Каманда заклікае падтрымаць прастору данатам. Асабліва важная рэгулярная падтрымка — нават невялікія штомесячныя ўнёскі могуць дапамагчы Хабу працягнуць працу.

Падтрымаць Хаб можна па спасылцы

budzma.org