Віншуем Алену Макоўскую!

1 ліпеня Дзень народзінаў святкуе кіраўніца Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская!

Моцна абдымаем дарагую імянінніцу і ад усяго сэрца зычым ёй моцнага здароўя, сонечнага настрою, заўсёднай падтрымкі верных паплечнікаў і сяброў, штодзённага натхнення, а таксама здзейснення ўсіх мараў і задумаў!

ЗБС «Бацькаўшчына»