
Міністэрства інфармацыі Беларусі 13 ліпеня зноў папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У яго ўнеслі інтэрнэт-сайт Voice of Belarus (ідэнтыфікатар https://www.voiceofbelarus.com). Рашэнне пра гэта прыняў 7 ліпеня 2026 года суд Полацкага раёна і горада Полацка Віцебскай вобласці.
Voice of Belarus — гэта міжнародны валанцёрскі інфармацыйны праект, створаны ў ліпені 2020 года падчас масавых пратэстаў, каб даносіць праўду пра падзеі ў Беларусі. Валанцёры праекта аператыўна перакладаюць матэрыялы незалежных беларускіх медыяў і праваабаронцаў на замежныя мовы. Дзякуючы гэтаму палітычнае і сацыяльнае жыццё Беларусі застаецца ў міжнародным парадку дня. Раней – у лютым 2024 года – па рашэнні суда Лідскага раёна Гродненскай вобласці «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй былі прызнаны акаўнты праекта ў Instagram, Facebook і Youtube-канал Voice_of_Belarus.
У Рэсубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама ўнеслі акаўнт Anna Krasulina у Threads (ідэнтыфікатар @hanna.krasulina). Адпаведнае рашэнне было прынята судом Мінскага раёна Мінскай вобласці10 ліпеня 2026 года. Гэта акаўнт Ганны Красулінай, прэс-сакратаркі Святланы Ціханоўскай.
Паволе рашэнняў суда Заводскага раёна Мінска ад 2 ліпеня 2026 года у «экстрэмісцкі» спіс Міністэрства інфармацыі ўключылі 9 кніг, у тым ліку друкаваныя выданні, якія выйшлі ў вадывецтве Радыё Свабодная Эуропа/ Радыё Свабода. Гэта кніга Вінцука Вячоркі «Не сьмяшыце мае прыназоунікі» і зборнік «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе».
