На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» абвясьцілі пра новае прызначэньне ў Аб’яднаным пераходным кабінэце

Юлія Міцкевіч

На канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла у Варшаве 8-9 жніўня, паведамілі пра новае прызначэньне ў Аб’яднаным пераходным кабінэце, які ўзначальвае Сьвятлана Ціханоўская.

За сацыяльную палітыку ў АПК цяпер будзе адказваць Юлія Міцкевіч, якая была прадстаўніцай у гендэрных пытаньнях. Вольга Зазулінская, якая раней займала гэтую пасаду, цяпер узначаліць Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Ўкраіне замест Сьвятланы Шацілінай.

svaboda.org