Як вялікі князь Гедымін спрабаваў замірыцца з Захадам і чым скончыліся яго спробы? Малавядомыя факты сярэднявечнай айчыннай гісторыі распавядае прафесар Алесь Краўцэвіч.

Чаму Тэўтонскі ордэн не хацеў замірэння з Вялікім Княствам Літоўскім? Як Гедымін спрабаваў весці дыялог і пазбягаць канфліктаў? Пра што былі пасланні вялікага князя на Захад? Як зрэагаваў Папа Рымскі на зварот князя? Хто з Захаду падтрымаў князя ў жаданні замірэння? На гэтыя пытанні адказвае гісторык Алесь Краўцэвіч.

Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе пра дыпламатычны марш Гедыміна на Захад.

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

budzma.org