Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым і настальгічным відэа. Песня была напісана яшчэ ў 2010 годзе, пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі. У 2020 годзе музыкі ўзяліся яе якасна запісаць, але дапрацавалі запіс і знялі кліп ужо ў Польшчы.

«У 20-м годзе, у той час як у Беларусі зноў праходзілі пратэсты супраць скрадзеных выбараў і гвалту, мы гралі «Спі» ў мінскіх дворыках, і заўжды рабілі рэмарку: Што песня напісана ўжо даўно, і што мы адчуваем, як мы прачынаемся, што тэкст нарэшце губляе сваю актуальнасць.

Але зараз ужо зразумела, што абуджэнне — гэта таксама доўгая-доўгая дарога.

Дзякуй усім, хто быў і хто працягвае заставацца з намі на гэтым шляху», — пішуць музыкі.

budzma.org