На занятках чакаюць усіх, хто жадае даведацца больш пра беларускую мову, узбагаціць свой слоўнік, засвоіць граматыку, знайсці беларускамоўных суразмоўцаў ці проста не забывацца, як крута гучыць наша родная мова.
У суботу, 1 красавіка, абавязкова завітайце на першы занятак рыжскай «Мовы Нанова»!
Госця на першым занятку — беларуская мастачка Вольга Якубоўская, аўтарка тых самых коцікаў свабоды.
Абяцаюць вясёлы інтэрактыў і нават дужа файны сюрпрыз.