Унія: раскол ці еднасць? Распавядаем пра грэка-каталікоў у Беларусі і Украіне ў гістарычным серыяле «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.

Што такое Уніяцкая (Грэка-Каталіцкая) Царква і навошта яна спатрэбілася? Ці атрымалася ў межах Уніі аб’яднаць Захад з Усходам, праваслаўную і каталіцкую традыцыі? За што быў забіты Язафат Кунцэвіч? Чаму маскоўскім уладам ва ўсе часы карцела — любым коштам — знішчыць Унію?

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

budzma.org