
29 верасня адбылося Агульнае паседжанне Каардынацыйнай рады IV склікання. На парадку дня стаялі два ключавыя пытанні: выбары намесніка Сакратара КР, а таксама прэзентацыя прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці.
Сваё бачанне міжнароднага кірунку прадставіла старшыня Міжнароднай камісіі Маргарыта Ворыхава. У сваім выступе яна агучыла галоўную мэту камісіі:
– Камісія мае мандат прадстаўляць выбарную структуру і мае мандат каардынаваць з іншымі структурамі, але не адмаўляецца ад свайго самастойнага прадстаўніцтва. У нас ёсць такая сутнасная сувязь з дыяспарамі, якія могуць праз нас выказваць свае патрэбы і свае прыярытэты.
У сваім выступе Маргарыта Ворыхава агучыла галоўную мэту камісіі і пазначыла, як менавіта структура будзе прадстаўляць панятак «Беларусь» у сваёй працы:
– Такая мэта – каб Беларусь была ўдзельнікам планавання рэгіянальнай бяспекі, а не толькі аб’ектам ці тэмай абмеркавання гэтай рэгіянальнай бяспекі. Мы апісваем залежнасць ад Расеі як такую больш комплексную – ваенную, палітычную і эканамічную, тлумачым пра адрозненне народа ад рэжыму.
Міжнародная камісія Каардынацыйнай рады 4-га склікання была сфармаваная летам 2026 года, калі КР пачала сваю працу ў новым складзе. Кіраўніцай камісіі Маргарыту Ворыхаву (дэлегатку ад фракцыі «Наступ») афіцыйна абралі 31 ліпеня 2026 года ў другім туры галасавання.



