6 красавіка – Што ж адбываецца сёння ў Астраўцы? У Вільні адбудзецца лекцыя ад фізіка-ядравіка Андрэя Ажароўскага

6 красавіка ў 19:00 у Вільнюсе адбудзецца афлайн-лекцыя ад фізіка-ядравіка Андрэя Ажароўскага.

Падчас лекцыі Андрэй Ажароўскі адкажа на пытанні:

— Што ж адбываецца сёння ў Астраўцы?
— Ці выгадная атамная энергетыка?
— Куды падзець ядзерныя адходы?
— Ці можа АЭС у Беларусі стаць ваенным аб’ектам?
— І пры чым тут ядзерная зброя?

Пасля гутаркі Андрэй правядзе майстар-клас па замярэнні радыяцыі і прадэманструе прыборы, пры дапамозе якіх ён выявіў некалькі ўчасткаў радыеактыўнага забруджвання паблізу прадпрыемстваў Расатама.

Дата: 6 красавіка (чацвер)
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Вільнюс, Vilniaus gatvė 20).

Уваход вольны!

budzma.org