BELPOL паведаміў пра атаку на сайт пасля выхаду дакладу пра мілітарызацыю Беларусі

Хакер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Другія суткі на сайт BELPOL адбываецца масіраваная атака. У арганізацыі мяркуюць, што яна звязаная з выхадам дакладу пра мілітарызацыю Беларусі, уцягванне беларускай эканомікі ў ваенна-прамысловую сістэму і наступствы палітыкі рэжыму.

Паведамляецца, што хакеры спрабуюць атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі сайта і ўмяшацца ў яго працу.

У BELPOL кажуць, што звесткі пра крыніцы арганізацыі на сайце не захоўваюцца. На ім толькі размяшчаюцца матэрыялы для публічнага распаўсюду. Адпаведна, спробы атрымаць доступ да адміністрацыйнай панэлі не пагражаюць адчувальнай інфармацыі, кажуць у арганізацыі.

euroradio.fm