
Выйсці на волю – гэта толькі палова справы, далей пачынаецца складаны шлях легалізацыі і адаптацыі.
Дапамога ёсць, але знайсці яе без падказак і ведання патрэбных суполак часам вельмі цяжка. Перакананая была палітзняволеная, якая цяпер жыве ў Польшчы, Святлана Бараноўская:
– Дакладна магу сказаць, што самая вялікая праблема — гэта ўсё ж пытанне пачатку легалізацыі і магчымасці пачаць адчуваць сябе чалавекам, якога не пакінулі без падтрымкі ва ўсіх адносінах. Так, дапамога людзям, безумоўна, існуе, яна існуе і дагэтуль. Але не кожны, напрыклад, былы вязень — зноў жа, кажу з уласнага досведу, — дакладна ведае, куды трэба напісаць і куды звярнуцца па дапамогу. Таму вельмі добра, калі побач ёсць людзі, якія могуць падказаць, каму напісаць і куды звярнуцца.
Станам на сёння, 11 лістапада, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, у Беларусі ўсё яшчэ прызнаныя палітвязнямі амаль 900 чалавек. Большая частка гэтых людзей трапілі пад палітычна матываваны крымінальны пераслед у сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў 2020 годзе.
