
Начальнік аддзелу паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандар Казарэз заявіў, што іншаземцаў найбольш прываблівае паляваньне на высакароднага аленя, а даходы ад арганізацыі паляўнічага турызму для грамадзян іншых краіны ўжо перавысілі адзін мільён даляраў.
«Калі летась за ўвесь сэзон зарабілі адзін мільён даляраў, то ў 2025-м столькі атрымалі ўжо на пачатак лістапада», — сказаў Аляксандар Казарэз.
Паводле яго, іншаземцаў цікавіць таксама паляваньне на лася і зубра.
Чаму гэта важна
Год таму ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі заявілі, што ў беларускіх лясах з канца 1990-х гадоў паболела некалькі відаў дзікіх жывёл, у тым ліку аленяў з 4,5 тысячы да 50,5 тысячы, ласёў — з 13 тысяч да 47,5 тысячы галоў і казулі — з 34 тысяч да 138 тысяч галоў.
З 2024 году ў Беларусі дазволілі паляваньне на некалькі відаў жывёл, якія раней ахоўваліся, у «асаблівым рэжыме», каб «кантралявана рэгуляваць іх колькасьць на падставе плянаў кіраваньня папуляцыямі, якія распрацоўвае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі». Гэта, у прыватнасьці, тычылася зубра, бурага мядзьведзя, барсука і рыся. У сакавіку 2025 году Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі сваёй пастановай панізілі статус гэтых жывёл да найменш ахоўванай чацьвёртай ступені.
