
У дакуменце разглядаецца, як рэдакцыі навін у Арменіі, Малдове, Украіне і беларускія незалежныя медыя ў выгнанні пераходзяць ад пачатковых эксперыментаў з ШІ да сістэм, убудаваных у штодзённую рэдакцыйную працу.
Casebook on AI for media: From Experiment to Capability — гэта практычнае кіраўніцтва і даследаванне, выдадзенае Інстытутам медыя Fojo пры Універсітэце Лінэя (Швецыя) у 2026 годзе пад агульнай рэдакцыяй медыяэксперта Алега Хамянка і рэдагаваннем Веранікі Менжун. Выданне падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Шведскага інстытута.
Дапаможнік аб’ядноўвае аналіз сусветных тэндэнцый ШІ і практычных ўмоваў рэгіянальных медыя: абмежаванае фінансаванне, недахоп тэхнічных кадраў, нераўнамерная падтрымка мясцовых моў і праца ва ўмовах вайны, рэпрэсій ды рэлакацыі.
Для чаго дапаможнік патрэбны і якія задачы вырашае?
1. Адказаць на пытанне: што ператварае дасяжны інструмент ШІ ў карысную, надзейную і падсправаздачную рэдакцыйную магчымасць.
2. Прааналізаваць практычныя кейсы выкарыстання ШІ ў рэгіёне:
- Civic Radar AI (BAStv, Малдова): аўтаматычны маніторынг афіцыйных крыніц і прыярытызацыя важных мясцовых тэмаў для рэдакцыі;
- SmartFlow (Ampop Media, Арменія): збор і кластарызацыя армянскіх навінавых крыніц з падрыхтоўкай папярэдніх сумарызацый для аналітычных артыкулаў;
- 18000 AI (Украіна): адаптацыя апублікаваных артыкулаў для публікацыі ў Telegram і Facebook наўпрост з сістэмы кіравання зместам (CMS);
- BG Avatar (BGmedia, беларускае СМІ ў выгнанні): генерацыя відэа з лічбавым вядучым для працы без студыі і дзеля абароны бяспекі журналістаў.
3. Паказаць рэгіянальныя адрозненні ў прыярытэтах: ваеннае становішча ва Украіне патрабуе хуткага ўкаранення руцінных інструментаў, беларускія медыя ў выгнанні факусуюцца на бяспецы і ўстойлівасці, Арменія развівае мясцовую моўную інфраструктуру, а ў Малдове практычнае выкарыстанне ШІ апярэджвае распрацоўку рэдакцыйных правілаў.
4. Даць пакрокавы план дзеянняў: дакумент прапануе рэдакцыям стратэгію ўкаранення ШІ на 3 месяцы, 6 месяцаў і 1 год — ад аўдыту патрэб і правядзення пілотных праектаў да стварэння этычных правілаў і рэгулярнага абслугоўвання сістэм.
Casebook AI. Спампаваць ПДФ
Высновы даследчыкаў
Сапраўдная каштоўнасць не ў набыцці падпіскі на найноўшую мадэль ШІ, а ў перабудове працоўных руцінавых працэсаў, якія паўтараюцца, вакол дакладных рэдакцыйных задач.
Збор інфармацыі, падрыхтоўка даных, інтэграцыя інструментаў, планаванне і тэхнічнае абслугоўванне маюць не меншае значэнне, чым выбар мадэлі ШІ. Пры гэтым адказнасць застаецца за чалавекам: журналісты ацэньваюць значнасць інфармацыі, правяраюць першакрыніцы, выпраўляюць моўныя памылкі і прымаюць рашэнне пра публікацыю.
Паколькі некалькі праектаў знаходзяцца на стадыі пілотнага тэставання або ранняга ўкаранення, у дапаможніку размяжоўваюцца, з аднаго боку, меркаваныя перавагі і досвед, пра які паведамляюць рэдакцыі, а з другога — вымяральныя вынікі.
Галоўная практычная рэкамендацыя:
Інвеставаць у магчымасці, якія захаваюць сваю каштоўнасць незалежна ад падпіскі на тую ці іншую мадэль ШІ: надзейныя працоўныя працэсы; архівы, якія можна пераносіць; моўныя рэсурсы; навыкі супрацоўнікаў і адказная рэдакцыйная пазіцыя.
