
Савет міністраў Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў павялічыць сёлета выдаткі дзяржаўнага бюджэту на аплату працы ў лясной гаспадарцы.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, прадугледжваецца вылучыць 15,711 мільёна рублёў на аплату працы работнікам арганізацыяз, якія вядуць лясную гаспадарку, і 249 825 рублёў — «на іншыя пытаньні, зьвязаныя зь лясной гаспадаркай, на аплату працы работнікаў».
Дадатковыя адлічэньні Міністэрству лясной гаспадаркі зробяць за кошт скарачэньня на 15,711 мільёна рублёў фінансаваньня «іншых пытаньняў у галіне прамысловасьці, будаўніцтва і архітэктуры», а таксама на 249 825 рублёў — выдаткаў Міністэрства замежных справаў, прадугледжаных на «адкрыцьцё і ўтрыманьне дыпляматычных прадстаўніцтваў за мяжой».
Чаму гэта важна
Аляксандар Лукашэнка цягам усяго свайго быцьця ва ўладзе заяўляў аб сацыяльна арыентаванай накіраванасьці дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў, аб перавагах бясплатнай мэдыцыны і адукацыі.
У той жа час дзяржава працягвае захоўваць за сабой моцную рэгулятарную функцыю ў эканоміцы.
Выдаткі на ўтрыманьне сілавых структураў ужо каторы год перавышаюць выдаткі на нацыянальную абарону.
