
19 лістапада адбылася прэм’ера кліпа на песню «Лекар ачуняй» з праекта «Эмігранты», што пабачыў свет у 2023 годзе.
«Абсурдовая песьня і настолькі ж антыпафасны, непрэтэнцыёзны ды абсурдовы кліп, пра які мы ўжо пасьпелі атрымаць водгук, што «гэта так дзіўна, што ажно файна!», — напісаў Лявон Вольскі ў сацсетках.
У нядзелю, 22 лістапада, у Вільні адбудзецца восеньскі акустычны канцэрт Лявона Вольскага ў бары «Паліклініка».
«А терапеўтычныя песні разам са мной будуць выконваць Павал Аракелян і Маргарыта Ляўчук», — паведаміў Лявон Вольскі.
