У пятніцу, 7 красавіка, пройдзе Zoom-вечарына памяці Ларысы Геніюш, помнік якой днямі быў дэмантаваны з ініцыятывы прапагандыстаў.
Ларыса Геніюш – беларуская паэтка, пісьменніца і грамадзянская актывістка, якая стала сімвалам антысавецкага супраціву для беларускага руху. І прыкладам таго, як сістэма стараецца зламаць такіх людзей, а яны ўсё роўна застаюцца пры сваіх перакананнях да смерці.
Калі памятаеце, днямі стала вядома, што пасля патрабаванняў прарасійсіх актывістаў і прапагандыстаў помнік Ларысе Геніюш тайна ўночы знік з тэрыторыі праваслаўнай Свята-Траецкай царквы ў Зэльве, яго мясцовыя жыхары паставілі ёй з блаславення тагачаснага мітрапаліта Філарэта, бо Геніюш, сярод іншага, у часы ганенняў на рэлігію была адной з апор мясцовай праваслаўнай грамады.
Што будзе на Zoom-вечарыне: вы можаце прачытаць свой любімы верш спадарыні Ларысы ці падзяліцца думкамі, успамінамі, звязанымі з паэткай. Прачытаць верш можна будзе ананімна і без камеры.
Калі: 7 красавіка (пятніца), 20:00 па Мінску.
Дзе: у Zoom, спасылка на рэгістрацыю.