21–23 красавіка – Павільён беларускіх кніг будзе працаваць на Кніжнай выставе ў Беластоку

21-23 красавіка на вялікай Кніжнай выставе ў Беластоку будзе працаваць павільён беларускіх кніг. Пра гэта паведамляе выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Шмат кніг з Беларусі, амаль усё, што выдаецца па-беларуску за яе межамі.

Выдавецтва «Янушкевіч» прадставіць у Беластоку тры прэм’еры:

Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» — наш адказ на Гары Потэра.
Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» — самае беларускае фэнтэзі.

«Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» — пра досвед сталінскага ГУЛагу.

У афіцыйнай праграме выставы вы знойдзеце два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага», — напісана на старонцы выдавецтва.

budzma.org