7 снежня Дзень нараджэння святкуе Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі – прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ ў 1993—2001 гадах, сябра Вялікай Рады Згуртавання, вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, аўтар шматлікіх манаграфій, навуковых публікацый і зборнікаў эсэістыкі.
Сардэчна віншуем шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча са святам! Зычым імянінніку моцнага здароўя, добрага настрою, паболей радасных падзей, натхнення ў навуковай дзейнасці і аптымізму ў грамадскай!
Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“