Мастачка Цемра 15 красавіка запрашае на творчую сустрэчу на сваёй выставе LAZARET, што працуе ў Музеі Вольнай Беларусі.
На творчай сустрэчы Цемра распавядзе «пра сваю працу агулам і кожную працу паасобку».
«На сустрэчы я распавяду таксама пра парфум Inexcusable Evil румынскага парфумера Toskovat’ @toskovat.perfumes, які даслаў яго, каб узмоцніць пачуцці ад маіх прац. Гэты пах — гэта пах выставы. На сустрэчы будзем размаўляць і адчуваць ноты пораху, крыві, ёду, палаючых кветак, разбуранага бетону, дажджу і сандалавага дрэва. Мы з ім гаворым пра адно і тое ж — пра жорсткасць гэтага свету, ды пра людзей, якіх шчыра кахаем.
Удзельні_цы змогуць задаць мне пытанні і забраць частку гэтага водару з сабой.
Кошт удзелу — 0€, але колькасць месцаў абмежаваная — усяго 20 штук на дату.
Вы можаце зарэгістравацца па спасылцы ў сторыз, або ў шапцы профілю, як толькі будзе 20 чалавек — адразу ж зачынім форму», — напісала мастачка на сваёй старонцы ў Інстаграм.