26 красавіка – Чарнобыльскі мітынг у Нью Ёрку

На сваёй старонцы ў Facebook Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “Пагоня” абвясціла аб правядзеньні Чарнобыльскага мітынгу.

Акцыя адбудзецца 26 красавіка (серада) 2023 году ў 12:30 апоўдні перад будынкам штаб-кватэры Аб’еднаных Нацыяў на Мангэтане.

Мітынг будзе прысьвечаны 37-м угодкам Чарнобыльскай трагедыі.

Арганізатары запрашаюць усіх далучыцца да іх па адрасе: Першая Эвэню пры 43-й вуліцы, каля ААН, (1st Avenue ( at East 43rd Street), New York, NY 10017).

Спасылка на абвестку: https://www.facebook.com/groups/134811029970802/permalink/5952047568247090/