Мадэратар – выдавец Андрэй Янушкевіч.
На літаратурную панэль ад «ІнБелКульта 2.0» (аб’яднанне беларускіх дзеячаў культуры, якія апынуліся ў эміграцыі) запрашаюць паэтаў і пісьменнікаў, выдаўцоў, перакладчыкаў, рэдактараў, крытыкаў, стваральнікаў аўдыякніг, камп’ютарных гульняў на базе літаратурных твораў і проста чытачоў – усіх, хто неабыякавы да беларускай культуры.
Кожнаму будзе прапанавана расказаць пра сябе і сваю справу, падзяліцца набалелым, сваім досведам ці расказаць гісторыю свайго поспеху.
На сустрэчы плануецца вызначыць найбольш важныя пытанні, якія варта абмеркаваць на Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі.
Калі: 22 красавіка ў 15:00.
Дзе: «Дом спатканняў з гісторыяй» (Karowa, 20).
Мадэратар літаратурнай панэлі – Андрэй Янушкевіч.