29 красавіка 55-годдзе святкуе Алег Рудакоў, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага і шматгадовы актывіст Іркуцкага моладзевага клубу «Крывічы».
Дзякуючы ягонай больш як дваццацігадовай працы ў справе адраджэння і захавання беларускай культуры Прыбайкалле сёння трывала атаясамліваецца з Беларуссю, а іркуцкія суполкі нават пасля вяртання спадара Алега на родную Полаччыну заслужана лічацца аднымі з самых актыўных арганізацый беларусаў у Расіі.
Шчыра віншуем дарагога імянінніка са святам і зычым яму моцнага здароўя, цёплай сяброўскай падтрымкі, штодзённай радасці, энергіі на добрыя справы і дабрабыту!
ЗБС «Бацькаўшчына»