04.05 – Прэзентацыя галерэі тых самых мінскіх «Хутка Смачна» ў Вільні

У Вільні 4 траўня адбудзецца прэзентацыя Hutkasmachnaa window gallery і artists talk з мастаком арт-группы і творцамі, якія бралі ўдзел у стварэнні арт-аб’ектаў суполкі.

Як распавядаюць мастакі арт-суполкі, галерэя Hutkasmachnaa ужо некалькі дзён як адкрыта і працуе па прынцыпе «аднаго акна» ў выдатным месцы @createculture.space (Vilnius, Karmelitu g.5).

У гэты чацвер, 4 траўня, а 19:00 адбудзецца афіцыйная прэзентацыя і размова з мастаком арт-группы. Таксама ў імпрэзе прымуць удзел беларускія творцы, якія ў розны час працавалі з Hutkasmachnaа.

Акрамя таго плануецца лекцыя па тэме рэалізацыі праектаў «не ў той час і не ў тым месцы». А яшчэ можна будзе купіць мерч «Хутка Смачна». Вось тут і тут мы пісалі пра крутыя цішоткі ад арт-группы.

Калі: 4 траўня, 19:00.

Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų gatvė, 5).

citydog.io