Ва ўрочышчы Борык каля Гарадка на Падляшшы таксама можна будзе крыху адпачыць і зачэрпнуць адно ад аднаго добрай энергіі.
Што чакае ўдзельнікаў?
- Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне, спектаклі для дзяцей і дарослых. Выступяць сярод іншых: NOCHY, Дай Дарогу, Botanic Project, DZIECIUKI ды іншыя;
- Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам і карыстацца навакольным лесам або
возерам з пляжам непадалёк; - Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсяе сям’і;
- Спартовы лагер — унікальная магчымасць правесці актыўна час і пазнаёміцца з нашымі спартоўцамі;
- Бізнэс-канферэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнэсоўцаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўропе;
- Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў;
- Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі;
- А яшчэ гэта — вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, онлайн-трансляцыя на ўвесь свет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!
Фэстываль Абуджаных TUTAKA 2023 чарговы раз пройдзе пад патранатам прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды.
У Ганаровы Камітэт сёлетняга фестывалю фундацыя запрасіла Івонку Сурвіллу — старшыню Рады БНР, Артура Касіцкага — маршалка Падляскага ваяводства, Тадэўша Трускаляскага — прэзідэнта горада Беласток, паведамляе прэс-служба Фундацыі Tutaka.