Палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік і сябра Рады «Бацькаўшчыны» Павел Севярынец амаль тры гады ўтрымліваецца ў зняволенні.
На волю ён увесь час дасылае свае малюнкі, частку з якіх, як паведамляюць праваабаронцы, можна пабачыць да канца траўня ў Варшаве.
Выстава праходзіць у прасторы «Пад Жырандоляй» (Hoża 41, lok 2).
У шклоўскай калоніі на палітвязня адміністрацыя аказвае ціск.
Падтрымаць Севярынца можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец