budzma.org зрабіла падборку бліжэйшых анлайн-курсаў і рэзідэнцый для актыўных і творчых людзей з Беларусі і не толькі.
Чаму экаактывісткам важна быць феміністкамі (анлайн-курс)
23 траўня — 20 чэрвеня (5 заняткаў па аўторках)
Курс дапаможа разабрацца ў тым, як звязаны фемінізм і экаактывізм, чаму ў экалогіі так шмат жанчын і чаму экалагічная светлая будучыня немагчыма без гендэрнай роўнасці. У працэсе навучання вы таксама даведаецеся аб лакальных і міжнародных экафеміністкіх ініцыятывах і нават, магчыма, прыдумаеце сваю ўласную.
Дэдлайн падачы анкет — 20 траўня.
Заняткі будуць адбывацца па аўторках з 19:00 да 20:30 па Мінску і Вільні, 18:00-19:30 па Варшаве, 20:00-21:30 па Тбілісі
Больш падрабязна пра курс тут.
Гендэрнае ў экалагічным and vice versa (анлайн-курс)
25 мая — 22 чэрвеня (5 заняткаў па чацвяргах)
На курсе вы даведаецеся, якім чынам людзі розных гендэраў узаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, калі працуюць, выхоўваюць дзяцей і спажываюць, а таксама вывучыце экалагічныя рызыкі для розных сацыяльных і гендэрных груп і экалагічныя патэрны паводзін мужчын і жанчын у розных краінах свету.
Заняткі будуць адбывацца па чацвяргах а 19:00-20:20 па Мінску і Вільні, 18:00-19:20 па Варшаве, 20:00-21:20 па Тбілісі.
Дэдлайн падачы анкет — 23 траўня.
Больш падрабязна пра курс тут.
Запоўніць анкету можна тут.
Літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве
Для каго: для пісьменнікаў/ пісьменніц, драматургаў/ драматургінь і перакладчыкаў/ перакладчыц з Беларусі і Украіны
Калі: час побыту: ліпень-снежань 2023 г.
Абвяшчэнне вынікаў: 9 чэрвеня 2023 г.
Старамесцкі дом культуры запускае яшчэ новы раунд рэзідэнцый, каб выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. Сёлета запрашаюць гасцей з Беларусі правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры. Арганізатары будуць імкнуцца ўключыць абраных рэзідэнтаў і рэзідэнтак у варшаўскі літаратурны свет і запрашаюць правесці некалькі тыдняў у Варшаве, пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы.
Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых брута за дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці ўстановы.
Набор прызначаны для пісьменнікаў/ пісьменніц, драматургаў/ драматургінь і перакладчыкаў/ перакладчыц з Беларусі і Украіны якія адпавядаюць наступным крытэрам:
- у іх ёсць хаця б адна выдадзеная ўласная кніга альбо пераклад, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры,
- яны могуць стасавацца на англійскай ці польскай мовах,
- у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.
Падрабязнасці, тэрмін і час побыту ўзгадняюцца з рэзідэнтамі індывідуальна.
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 траўня 2023 г.
Як падаць заяўку?
Заяўка мае змяшчаць:
- запоўненую форму,
- CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў, або спіс тэкстаў, пастаўленых у тэатры,
- суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі творчай працы на час побыту (не болей за 5000 знакаў з прабеламі),
- фрагмент апублікаванай/ пастаўленай працы (максімум 10 старонак А4).
Падаць заяўку ў акрэслены тэрмін можна па адрасе: rezydencje@sdk.pl
Спампаваць форму заяўкі, больш падрабязна азнаёміцца з правіламі праграмы можна тут.
Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці на сайце праекта.
In situ — творчая міждысцыплінарная рэзідэнцыя ў Парыжы
Для каго: мастакі, літаратары, перформеры, даследчыкі, дызайнеры і інш. творцы, якія жывуць ў Еўропе.
Калі: 2 месяцы — 1 год у 2023 — 2024.
Запрашаюць у Cité internationale des arts, каб сфакусіравацца на індывідуальным і калектыўным падыходзе да экалагічных умоў існавання. IN SITU задумана як інклюзіўная прастора, адкрытая для дэбатаў, абмену ідэямі і перадачы ведаў. Праз серыю штомесячных сустрэч/лекцый з запрошанымі гасцямі і наведвання аб’ектаў, будзе абмяркоўвацца сітуацыя цяперашняга экалагічнага і кліматычнага крызісу.
Прапануюць:
— пражыванне
— стыпендыю 1000 EUR
— грант на вытворчасць і прафесійныя падарожжы 2000 EUR
— праезд да 600 EUR.
— прафесійную падтрымку.
Дэдлайн: 9 чэрвеня.
Падаць заяўку можна тут.
The sustainable institution — міждысцыплінарныя творчая рэзідэнцыя, прысвечаная ўстойліваму развіццю
Для каго: творцы з міждысцыплінарным падыходам, даследчыкі, архітэктары і г. д.
Калі: 6 месяцаў у 2023-2024.
The sustainable institution — серыя міжнародных сімпозіумаў і міждысцыплінарная рэзідэнцыя. Праграма накіравана на ўкараненне эканамічных і экалагічных зменаў у культурным ландшафце. Запрашаюць творцаў даследаваць, як можна змагацца са змяненнем клімату і зменшыць экалагічную нагрузку, звязаную са стварэннем выставак.
Арганізатары прапануюць:
— вытворчы грант 20000 EUR
— куратарства.
Дэдлайн: 2 чэрвеня.
Падаць заяўку можна тут.
Больш інфармацыі пра курсы, стыпендыі, рэзідэнцыі і інш тут.