У серыі „Бібліятэка Бацькаўшчыны“ папаўненне – кніга ўспамінаў 97-гадовага амерыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча «Лёс беларуса: паміж Эўропай і Амэрыкай».
Мемуары апісваюць жыццёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусветную вайну, страціў двух братоў і сястру, быў вымушаны пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну і шукаць магчымасці ўладкавацца на Захадзе. На старонках кнігі чытача чакаюць вайсковыя падзеі, палон, навучанне ў Нямеччыне і Бельгіі, прафесійная праца і сямейнае жыццё ў ЗША і доўгачаканыя сустрэчы са сваякамі праз дзесяцігоддзі.
Кніга пабачыла свет ў Беластоку, выдавец – Фонд Kamunikat.org.
ЗБС „Бацькаўшчына“