Выдавецтва «Тэхналогія» абвясціла конкурс для тых, хто хоча атрымаць навінку Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына» бясплатна.
«Сябры, дзелімся радаснай навіной: мы атрымалі наклад кнігі Мікалая Сарокі «На што хварэў Скарына», — напісана на старонцы выдавецтва ў Інстаграм.
Прафесар Мікалай Сарока, вядомы беларускі ўрач, ставіць дыягназ першадрукару Францішку Скарыне. Спадар Сарока — адзін з вядучых навукоўцаў у галіне клінічнай медыцыны. Ён выказвае гіпотэзу пра стан здароўя Францішка Скарыны. Ад прафесійнага погляду рэўматолага не схаваліся характарныя прыкметы «хваробы геніяў і арыстакратаў».
Як атрымаць навінку
Замовіць на сайце выдавецтва поштай ці самавывазам.
Кошт кнігі: 8 руб.
Ці паўдзельнічаць у конкурсе і атрымаць кнігу бясплатна.
Умовы:
1. Быць падпісаным на акаўнт выдавецтва ў Інстаграм.
2. Паставіць лайк пад гэтай публікацыяй з конкурсам і напісаць у каментарах, на што, паводле вашага меркавання, хварэў Скарына.
3. Зрабіць рэпост публікацыі сабе ў сторыз.
Праз тыдзень, 01 чэрвеня, выдавецтва зладзіць разыгранку ў сторыз сярод тых, хто зрабіў рэпост.