24.06 – Беларускае Купалле ў Швейцарыі

Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі сардэчна запрашае на традыцыйнае Купальскае свята, якое пачнецца а 16 гадзіне ў суботу 24.6 на беразе маляўнічага Türlersee. У выпадку дрэнага надвор’я магчым перанос на 1.07.

У праграмме плануецца спецыяльны госць (якога мы аб’явім пазней), традыцыйныя спевы, карагоды, дзіцячыя забавы, і канешне, традыцыйныя скокі праз вогнішча!

Лакацыя: луг з зонай барбекю, ля дарогі Reppischtalstrasse, з боку Aeugst am Albis, 8914.

Link Google Maps: https://goo.gl/maps/BQy7HEFznTgHmf8M7

Паркоўка непадалёк – PP Hundewiese https://goo.gl/maps/vKF6r2MU81An3bL47

Прыпынак транспарту “Aeugstertal, Landhus”.

Уваход на свята бясплатны, вельмі пажаданы калект для артыстаў.

У нас агульны стол – прыносьце з сабой ежу ды напоі. Вітаюцца нацыянальныя стравы! Святкаваць плануецца дапазна, так што варта ўзяць і цёплую вопратку!

Вельмі вітаецца нацыянальнае адзенне!!!

ДА СУСТРЭЧЫ, КАХАНЕНЬКІЯ-РОДНЕНЬКІЯ!

PS: Побач ёсць кэмпінг (https://goo.gl/maps/hDen64eTVyUtgkoA7)

belswiss.org