Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака» вызначае Soncahraj як прадстаўленне аўтэнтычнай беларускай народнай творчасці. Апроч непасрэдна канцэртаў, будуць прэзентацыі і майстар-класы. Некаторыя з іх праходзяць ужо зараз. А ў фінале абяцаюць паказаць, як выглядае сапраўднае беларускае Купалле.
Праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ:
Ужо традыцыйна фэстывальныя мерапрыемствы пачынаем у Дубічах Царкоўных!
9 чэрвеня 2023 г. (пятніца) а 17:00 сустракаемся на пляцоўцы ля будынку GOKSiR у Дубічах (вул. Główna, 67).
Будзем сьпяваць і танчыць разам з:
— Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
— «Малінкі»;
— «Каляжанкі» (Беларусь);
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь).
Чакае нас таксама:
— «Сьпеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
— майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай,
— кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
Дата: 9,чэрвеня 2023 г.
Час: 17:00 (час мясцовы)
Месца: Дубічы Царкоўныя (вул. Główna, 67)
10 чэрвеня 2023 г. (субота) раскручваемся разам з Фэстывалем Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ і бавім час разам у Саколі!
А 17:00 сустракаемся на пляцоўцы CPL у Саколі (Sokole, 59).
На супольную забаву запрашаюць:
— «Чырвоныя Шпількі»;
— «Наўзаем»;
— «Каляжанкі» (Беларусь);
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь).
Запрашаем таксама на:
— «Сьпеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
— майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай,
— кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
Дата: 10 чэрвеня 2023 г.
Час: 17:00 (час мясцовы)
Месца: Саколі (Sokole, 59)
18 чэрвеня 2023 г. (нядзеля) Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ запрашае на супольную бяседу са сьпевам і танцамі ў Цяснэ!
А 17:00 сустракаемся ля Вясковай святліцы ў Цясным.
На супольнай бяседзе зайграюць і засьпяваюць:
— «Журавінкі»;
— «Жэмэрва»;
— «Беларускі цуд» (Літва);
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь).
Таксама нас чакае:
— «Сьпеўны сход», які правядзе Сяржук Доўгушаў,
— майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай.
Дата: 18 чэрвеня 2023 г.
Час: 17:00 (час мясцовы)
Месца: Цясна, ля Вясковай святліцы
24 чэрвеня 2023 г. (субота) супольна будзем сьвяткаваць Купальле!
Нас чакае вогнішча, вянкі, радасьць, лета ды фінал Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ на пляжы ў Бандарох!
Ужо з 16:00 нас чакаюць майстар-клясы:
— купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай;
— традыцыйныя крайкі зь Ірынай Мазюк;
— падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай;
— выцінанка з Натальляй Сухой;
— традыцыйныя інструмэнты (дуда, ліра ды іншыя);
— майстар-клясы беларускіх традыцыйных танцаў;
— супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песьні.
А на Кірмашы Творцаў купіце файныя традыцыйныя рамесніцкія вырабы ды паласуецеся прысмакамі ад мясцовых гаспадынь да традыцыйнага купальскага «крупніка» — пітнога мёду з дадаткамі спэцыяў, атуленага крыштальным і моцным дарам пушчы.
Наеўшыся, прыбраўшыся і падмацаваўшыся пушчанскім напоем рушым у супольныя танцы і сьпевы!
У Вялікім Фінале прымуць удзел:
— Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных
— «Чырвоныя Шпількі»
— Амэлія Пятрочук
— ZHRAJA
— Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
— Сьпеўны гурт з Дабрывады
— «Беларускі цуд» (Літва)
— Капэля «Колісьнія» (Беларусь)
— Miareža (Беларусь)
— Hajda Banda / Гайда банда
Апрача танцаў і сьпеваў нас чакаюць традыцыйны купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча!
Дата: 24 чэрвеня 2023 г.
Час: 16:00 (час мясцовы)
Месца: Бандары, пляж
Можна таксама ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу. Падрабязьней на сайце tutaka.org, профілях у сацыяльных сетках Фонду ды падзеі на Facebook.
Граем з SONCAHRAJEM разам!
На ўсе мерапрыемствы бярыце з сабою кошыкі для супольнай бяседы!
Уваход на фэстываль вольны!