02.06 – Змагарнае стагоддзе: Уладзімір Арлоў у Лодзі

🗓КАЛІ: 2 чэрвеня, пачатак а 18:30
📍ДЗЕ: Mediateka MeMo (Mediateka Memo, Łódź ul. Moniuszki 5, заля Warsztatowa)
🙋‍♂УВАХОД вольны!

Творчая сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст.
Беларусы-літвіны ў Вялікай арміі і гвардыі Напалеона.

Мары і планы філаматаў і філарэтаў.
Змагарны 1831-ты. Чаму графіню Эмілію Плятэр параўноўваюць з Жаннай д`Арк?

Паўстанне Каліноўскага: адкрыцці апошняга часу. Жанчыны ў вызвольным змаганні.

Беларускія нарадавольцы і царазабойца Ігнат Грынявіцкі.

У межах сустрэчы прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” і новага выдання знакамітай кнігі “Імёны свабоды” з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.

Наведвальніцы і наведвальнікі сустрэчы змогуць атрымаць аўтограф пісьменніка і набыць упадабаныя выданні за наяўныя.
——————
Уладзімер Арлоў — беларускі гісторык, паэт. Ён з’яўляецца аўтарам бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам».