04.06 – Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя… Уладзімір Арлоў у Кракаве

🗓КАЛІ: 4 чэрвеня, пачатак а 15:30
📍ДЗЕ: Willa Decjusza (Kraków, ul. 28 Lipca 1943 17a)
🙋‍♂УВАХОД вольны!

Творчая сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысьвечаная 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі.
Невядомыя факты пра ўдзел жанчын у змаганні з расейскімі каланізатарамі.
Людвіка Ямант і Апалонія Серакоўская.
Каміла Марцінкевіч і Эліза Ажэшка.
У межах сустрэчы прэзентацыя новай кнігі Ул.Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” і знакамітай кнігі “Імёны свабоды” з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.
Дыялог з залай і аўтограф-сесія.
Наведвальніцы і наведвальнікі сустрэчы змогуць атрымаць аўтограф пісьменніка і набыць упадабаныя выданні за наяўныя.
—————
Уладзімір Арлоў — беларускі гісторык, паэт. Ён з’яўляецца аўтарам бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам»