Творчая сустрэча з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст.
Мары і планы філаматаў і філарэтаў.
Змагарны 1831-ты. Чаму графіню Эмілію Плятэр параўноўваюць з Жаннай д`Арк?
Паўстанне Каліноўскага: адкрыцці апошняга часу. Жанчыны ў вызвольным змаганні.
Беларускія нарадавольцы і царазабойца Ігнат Грынявіцкі.
У межах сустрэчы прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова „Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” і знакамітай кнігі „Імёны свабоды” з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.
Кнігі можна будзе набыць за наяўныя.
Прадбычваецца таксама аўтограф-сесія.
Уладзімер Арлоў – беларускі гісторык і паэт. Ён з’яўляецца аўтарам бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам».
14:00 – 16:00 продаж кніг
16:00 – 17:00 сустрэча з дзецьмі Клубу “Спадчына”
17:00 – 19:00 сустрэча з дарослымі
Арганізатары: Клуб “Спадчына”.
Dolnośląska biblioteka publiczna im. Tadeusza Mikulskiego we Wrocławiu разам з Беларускай інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat.org