06.06 – Patria aeterna. Айчына – вечная: Уладзімір Арлоў у Познані

🗓КАЛІ: 6 чэрвеня, пачатак а 18:00
📍ДЗЕ: Klub MY (Fredry 5/3a, Poznań)
🙋‍♂УВАХОД вольны!

Творчая сустрэча з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым.
Як нараджаюцца кнігі?
Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” і кнігі “Імёны свабоды” з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.
Славутае эсэ “Незалежнасць — гэта…”, перакладзенае на 25 моваў.
Паэтычная старонка з кнігай “Паром праз Ла-Манш”, за якую Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію горада Гданьска “Еўрапейскі паэт свабоды”.
Дыялог з залай і аўтограф-сесія.
Наведвальніцы і наведвальнікі сустрэчы змогуць атрымаць аўтограф пісьменніка і набыць упадабаныя выданні за наяўныя.
—————
Уладзімір Арлоў — беларускі гісторык, паэт. Ён з’яўляецца аўтарам бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам».