07.06 – Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Берліне

RAZAM e.V., Інстытут Пілецкага і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat запрашаюць на творчую сустрэчу з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

Сустрэча будзе прысвечана 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі. Новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага, малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх карнікаў, роля жанчын у паўстанні – спадар Арлоў раскрые гэтыя тэмы ў адкрытай размове з Вамі.

Таксама Арлоў прадставіць публіцы сваю новую кнігу “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча” – яе першую частку рэжым прызнаў „эксртрэмісцкай“ – і зачытае ўрыўкі са знакамітых „Імёнаў свабоды” з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.

Сустрэча будзе праходзіць на беларускай мове. Удзел бясплатны.
Сардэчна запрашаем!