Атрыманне ў сувязі з навучаннем:
- вочнае навучанне ў ВНУ;
- завочнае навучанне ў ВНУ;
- навучанне ў сярэдняй школе, тэхнікуме, на моўных або прафесійных курсах.
Вочнае навучанне ў ВНУ.
Заяву неабходна падаць, калі вы плануеце знаходзіцца ў Польшчы даўжэй за 3 месяцы і калі галоўнай мэтай знаходжання з’яўляецца пачатак альбо працяг вучобы ў польскай ВНУ:
- вышэйшай навучальнай установе, зацверджанай міністрам унутраных спраў, за выключэннем выпадкаў, калі яна не падлягае неабходнасці зацвярджэння;
- вышэйшай навучальнай установе, якая не падлягае неабходнасці зацвярджэння, у дачыненні да якога не было выдадзена рашэнне аб забароне на навучанне замежнікаў.
Вышэйпрыведзеныя абставіны павінны апраўдваць знаходжанне замежніка на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на тэрмін больш за 3 месяцы.
Заяву неабходна падаць асабіста не пазней за апошні легальны дзень знаходжання на тэрыторыі Польшчы.
Неабходныя дакументы:
- заява ў адным экзэмпляры, запоўненая онлайн ў Module Obsługi Spraw альбо спампаваная з сайту вашага Ужонда Ваявудскага;
- чатыры фатаграфіі памерам 35 мм х 45 мм;
- ксеракопія сапраўднага праязнога дакументу (арыгінал для агляду). У выключным выпадку, калі ў вас адсутнічае сапраўдны праязны дакумент (пашпарт) і вы не маеце магчымасці яго атрымаць, можна падаць іншы дакумент, які пацвярджае асобу;
- квітанцыя альбо выпіска з рахунку аб аплаце дзяржаўнай пошліны.
Дадатковыя дакументы, калі вы студэнт першага курса:
- сапраўдная даведка з універсітэту, падпісаная рэктарам або ўпаўнаважаным на выдачу заяў для замежнікаў на актуальным бланку;
- даведка з універсітэта, якая пацвярджае аплату навучання ў бягучым навучальным годзе;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для знаходжання ў Польшчы (на працягу 15 месяцаў) і сродкаў на вяртанне ў родную краіну, пасля адлічэння выдаткаў на пражыванне;
- заява, якое тычыцца выдаткаў на пражыванне.
Дакументы варта падаваць у арыгінале (для агляду) і завераныя копіі.
Калі вы з’яўляецеся студэнтам першага курса, вам могуць даць дазвол на 15 месяцаў. Калі ж навучанне працягваецца менш за адзін год, першы дазвол прадастаўляецца на тэрмін, адпаведны навучальнаму году, падоўжанаму на 3 месяцы.
Дадатковыя дакументы, калі вы з’яўляецеся студэнтам наступных курсаў:
- сапраўдная даведка з універсітэту, падпісаная рэктарам або ўпаўнаважаным у выдачы заяў для замежнікаў на актуальным бланку;
- даведка з універсітэту, якая пацвярджае аплату навучання ў дадзеным навучальным годзе;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для знаходжання ў Польшчы і сродкаў для вяртання ў родную краіну, пасля адлічэння выдаткаў на пражыванне (на кожны месяц знаходжання + тры месяцы, але не больш чым тры гады);
- заява аб выдатках на пражыванне.
Наступны дазвол на часовае знаходжанне з мэтай вучобы ў вышэйшай навучальнай установе прадастаўляецца на час навучання, падоўжаны на 3 месяцы, аднак не больш чым на 3 гады.
Дадатковыя дакументы, калі вы з’яўляецеся слухачом курсаў падрыхтоўкі да навучання ў ВНУ:
- сапраўдная даведка з універсітэту, падпісаная рэктарам або ўпаўнаважаным у выдачы заяў для замежнікаў на актуальным бланку (гл. спасылку вышэй);
- даведка з універсітэту, якая пацвярджае аплату навучання ў дадзеным навучальным годзе;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для знаходжання ў Польшчы і сродкаў для вяртання ў родную краіну, пасля адлічэння выдаткаў на пражыванне (на кожны месяц знаходжання + 3 месяцы, не больш чым 3 гады);
- заява аб выдатках на пражыванне.
Дазвол на знаходжанне для курсаў падрыхтоўкі да навучання ў ВНУ прадастаўляецца на тэрмін працягу гэтых курсаў, падоўжаны на 3 месяцы.
Дадатковыя дакументы, калі вы з’яўляецеся ўдзельнікам праграмы Еўрасаюза або праграмы шматбаковага абмену (напрыклад, Эразмус):
- сапраўдная даведка з Універсітэту, падпісаная рэктарам або ўпаўнаважаным у выдачы заяў для замежнікаў на актуальным бланку (гл. спасылку вышэй);
- даведка з універсітэта, якая пацвярджае аплату навучання ў дадзеным навучальным годзе;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для знаходжання ў Польшчы і сродкаў для вяртання ў родную краіну, пасля адлічэння выдаткаў на пражыванне (на кожны месяц знаходжання + 3 месяцы, не больш чым 3 гады);
- заяву аб выдатках на пражыванне.
Першы дазвол прадастаўляецца на 2 гады.
Завочнае навучанне ў ВНУ
У гэтым выпадку падаюцца такія ж дакументы, як пры вочным навучанні ў ВНУ + дакумент, які пацвярджае месца вашага пражывання ў Польшчы (дамова арэнды жылога памяшкання, копія натарыяльнага акта аб набыцці нерухомасці і гэтак далей).
Дазвол на часовае знаходжанне прадастаўляецца на ўвесь час навучання, аднак не больш чым на 12 месяцаў, і не дае права працаваць без дазволу на працу.
Школа, курсы, прафесійнае навучанне.
Заяву варта падаць, калі вы маеце намер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы больш за 3 месяцы і калі асноўная мэта вашага знаходжання — пачаць вучобу ў сярэдняй школе, курсы для выпускнікоў сярэдняй школы (szkoła policealna), моўныя курсы або прафесійнае навучанне. Гэты дазвол не дае права на працу без атрымання дадатковага дазволу на працу.
Неабходныя дакументы:
- заяву ў адным экзэмпляры, запоўненую анлайн ў Module Obsługi Spraw альбо спампаванае з сайта вашага Ужонда Ваявудскага;
- чатыры фатаграфіі памерам 35 мм х 45 мм;
- ксеракопія сапраўднага праязнога дакумента (арыгінал для агляду). У выключным выпадку, калі ў вас адсутнічае сапраўдны праязны дакумент (пашпарт) і вы не маеце магчымасці яго атрымаць, можна падаць іншы дакумент, які пацвярджае асобу;
- квітанцыя альбо выпіска з рахунку аб аплаце дзяржаўнай пошліны.
Дадатковыя дакументы, калі вы плануеце вучыцца ў сярэдняй школе:
- даведка з сярэдняй школы, падпісаная ўпаўнаважаным у выдачы заяў для замежнікаў асобай, якая вызначае тэрмін навучання (пачатак і канец), курс / клас, форму навучання (вочная / завочная), а таксама колькасць гадзін навучання на працягу месяца (напрыклад, расклад урокаў) і інфармацыю аб вашай наведвальнасці на ўроках;
- даведка са школы, якая пацвярджае аплату навучання ў дадзеным навучальным годзе або тое, што ў вас няма неабходнасці аплочваць вучобу;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для знаходжання ў Польшчы (на працягу 12 месяцаў) і сродкі для вяртання ў родную краіну;
- дакумент, які пацвярджае, што ў вас гарантавана месца жыхарства.
Дазвол на часовае знаходжанне з мэтай вучобы прадастаўляецца на час вучобы ў сярэдняй школе (ліцэй, тэхнікум), не больш чым на 12 месяцаў.
Дадатковыя дакументы, калі вы плануеце вучыцца на курсах выпускнікоў сярэдняй школы (szkoła policealna):
- даведка са школы (szkoła policealna), падпісаная ўпаўнаважаным у выдачы заяў для замежнікаў асобай, якая вызначае тэрмін навучання (пачатак і канец), курс / клас, форму навучання (вочная / завочная), а таксама колькасць гадзін навучання на працягу месяца (напрыклад, расклад урокаў) і інфармацыю аб вашай наведвальнасці на ўроках;
- даведка са школы, якая пацвярджае аплату навучання ў дадзеным навучальным годзе або тое, што ў вас няма неабходнасці аплачваць вучобу;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для ўтрымання ў Польшчы (на працягу 12 месяцаў) і сродкаў для вяртання ў родную краіну;
- дакумент, які пацвярджае, што ў вас гарантавана месца пражывання.
Дазвол на знаходжанне ў Польшчы для курсаў, прызначаных для выпускнікоў сярэдняй школы (szkoła policealna), прадастаўляецца на час вучобы, але не больш чым на 12 месяцаў.
Дадатковыя дакументы, калі вы плануеце вучыцца на моўных курсах:
- даведка з установы, у якой праводзяцца курсы, падпісаная ўпаўнаважаным у выдачы заяў для замежнікаў асобай, якая вызначае тэрмін навучання (пачатак і канец), год навучання, форму навучання (вочная / завочная), а таксама колькасць гадзін навучання на працягу месяца (напрыклад, расклад урокаў) і інфармацыю аб вашай наведвальнасці на ўроках;
- даведка з установы, якая пацвярджае аплату вучобы або тое, што ў вас няма неабходнасці аплачваць вучобу;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для знаходжання ў Польшчы (на працягу 12 месяцаў) і сродкі для вяртання ў родную краіну;
- дакумент, які пацвярджае, што ў вас гарантавана маецца месца пражывання.
Дазвол на часовае знаходжанне для вучобы прадастаўляецца на час моўных курсаў, але не больш чым на 12 месяцаў.
Дадатковыя дакументы, калі вы плануеце праходзіць прафесійнае навучанне:
- даведка з установы, у якой праводзіцца прафесійнае навучанне, падпісаная ўпаўнаважаным у выдачы заяў для замежнікаў асобай, якая вызначае тэрмін навучання (пачатак і канец), год навучання, форму навучання (вочная / завочная), а таксама колькасць гадзін навучання на працягу месяца (напрыклад, расклад урокаў), і інфармацыя аб вашай наведвальнасці на ўроках;
- даведка з установы, якая пацвярджае аплату вучобы або тое, што ў вас няма неабходнасці аплачваць вучобу;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць медыцынскага страхавання;
- дакумент, які пацвярджае наяўнасць фінансавых сродкаў для знаходжання ў Польшчы (на працягу 12 месяцаў);
- дакумент, які пацвярджае, што ў вас гарантавана ёсць месца пражывання.
Дазвол на часовае знаходжанне для прафесійнага навучання прадастаўляецца на час гэтага навучання, але не больш чым на 12 месяцаў.
Дастатковая колькасць фінансавых сродкаў для студэнта.
Гэта мінімальная сума сродкаў, якую вам неабходна мець для пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне падчас усяго вашага перыяду знаходжання ў сувязі з вучобай на тэрыторыі Польшчы пасля адлічэння сумы на зваротную паездку ў краіну з якой вы прыбылі (паводле грамадзянства), а таксама сродкаў на пражыванне.
Калі вы знаходзіцеся ў Польшчы самастойна, то мінімальная сума складае для вас 776 польскіх злотых у месяц.
Калі вы знаходзіцеся ў Польшчы з членамі сям’і, якія знаходзяцца на вашым утрыманні, вам неабходна мець суму ў памеры 600 польскіх злотых на вас і на кожнага члена вашай сям’і.
Памер фінансавых сродкаў на пакрыццё расходаў, звязаных з зваротнай паездкай у краіну, з якой вы прыбылі, складае:
- 200 польскіх злотых – калі вы прыбылі з краіны, якая мяжуе з Польшчай;
- 500 польскіх злотых – калі вы прыбылі з іншай краіны-чальца ЕЗ, якая не мяжуе з Польшчай;
- 2500 польскіх злотых – калі вы прыбылі з краіны, якая не з’яўляецца чальцом ЕЗ.
Калі ў вас ёсць зваротны квіток у краіну, з якой вы прыбылі, вам не трэба мець фінансавыя сродкі на пакрыццё выдаткаў, звязаных з зваротнай паездкай.
Паводле Fr*eBe*a**sCen*er