Фестываль ладзіць фонд Tutaka. Гэта добрая нагода дакрануцца да спеўных традыцый беларусаў ды ўвогуле даведацца пра творчую і кулінарную спадчыну нашых продкаў. Глядзіце, якая будзе праграма, і прыязджайце!
Гэта ўжо другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj, сёлета ён пройдзе 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту фонд «Тутака» вызначае Soncahraj як прадстаўленне аўтэнтычнай беларускай народнай творчасці.
У нядаўнім інтэрв’ю Budzma. org сябра праграмнай Рады фонду «Тутака», журналіст Зміцер Косцін так вызначыў адметнасці Soncahraj-2023: «Праз Soncahraj ужо другі год хочам прэзентаваць традыцыйную беларускую культуру як з Беларусі, так і з Падляшша. Вельмі важным нам падаецца, каб пры нагодзе гэтага фестывалю адбывалася ўзаемнае пазнанне, вяртанне ў агульную культурніцкую прастору традыцыйнага фальклору, традыцыйнай культуры беларусаў Падляшша, якія ўжо 80 гадоў адрэзаныя мяжой ад Беларусі, і пра гэтую спеўную спадчыну шырокаму колу беларусаў мала што вядома».
Паводле Змітра Косціна, канцэрты «сёлетняга Soncahraj будуць больш падобныя на такую гасціну, бяседу»: «Мы не хочам традыцыйных сцэн, не хочам, скажам так, тыповага ўспрымання канцэрту, мы хочам пляцоўку, дзе зможам танчыць, вакол якой можна паставіць сталы, прыйсці туды з кошыкам ежы, паслухаць, паназіраць і скарыстацца з майстар-класаў, якія будуць адбывацца».
Праграма Soncahraj-2023
9 чэрвеня ў ў Дубічах Царкоўных будуць спяваць і танчыць:
Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
«Малінкі» «Каляжанкі» (Беларусь)
Капэла «Колісьнія» (Беларусь)
Будзе таксама:
«Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
майстар-класы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай;
кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
Дата: 9 чэрвеня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: ля будынка GOKSiR, Główna, 67, Дубічы Царкоўныя
10 чэрвеня, у суботу, фэст едзе у Саколі!
На супольную забаву запрашаюць:
«Чырвоныя Шпількі»
«Наўзаем»
«Каляжанкі» (Беларусь)
Капэла «Колісьнія» (Беларусь)
І вядома:
«Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
майстар-класы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
Дата: 10 чэрвеня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: пляцоўка CPL, Sokole, 59, Саколі
У наступную нядзелю, 18 чэрвеня, сустракаемся ў Цясным каля Супрасля.
На супольнай бяседзе зайграюць і заспяваюць:
«Журавінкі»
«Жэмэрва»
«Беларускі цуд» (Літва)
Капэла «Колісьнія» (Беларусь)
І канешне:
«Спеўны сход», які правядзе Сяржук Доўгушаў,
майстар-класы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
Дата: 18 чэрвеня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: ля вясковай святліцы, ul. Zielona, 3, Цяснэ
А тады 24 чэрвеня, у суботу, будуць святкаваць Купалле ў Бандарох!
Будзе вогнішча, вянкі, радасць, лета ды фінал Фэстываля Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ.
З 16:00 вас чакаюць майстар-класы:
купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай
традыцыйныя крайкі з Ірынай Мазюк
падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай
выцінанка
традыцыйныя інструмэнты (дуда, ліра ды іншыя)
майстар-класы беларускіх традыцыйных танцаў
супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песні.
У Вялікім Фінале прымуць удзел:
Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных
«Чырвоныя Шпількі»
«Журавінкі» ZHRAJA
Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
Спеўны гурт з Дабрывады
«Беларускі цуд» (Літва)
Капэла «Колісьнія» (Беларусь)
Miareža (Беларусь)
Hajda Banda / Гайда банда
Можна ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.
Дата: 24 чэрвеня
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: на пляжы ў Бандарох
Уваход, вядома, вольны!