«Сёння мусіў выйсці Зміцер. Але ён «вызваліўся» з ПК-14 і быў арыштаваны па 411-м артыкуле (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі). Я не ведаю, што сказаць дзецям, якія з раніцы чакаюць тату дома. Я не ведаю…» — напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку ягоная жонка Наста.
Нагадаем, што ў ліпені мінулага года Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі, яго жонцы Насце — 3 гады хатняй хіміі. Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у адной з акцый пратэсту. У Насты і Змітра чацвёра маленькіх дзяцей.
Па 411-м артыкуле Крымінальнага кодэкса Змітра могуць асудзіцць яшчэ на год пазбаўлення волі, а калі палічаць асабліва небяспечным рэцыдывістам, то і на два гады.