Змітра Дашкевіча, які цалкам адбыў свой тэрмін зняволення, не вызвалілі, а перавялі ў следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта паведаміла яго жонка Наста Дашкевіч.
«Я не ведаю, навошта яшчэ ўсе гэтыя прыгоды. Навошта пазбаўляць чатырох дзяцей таты. Мы ціха адседзелі свой цяжкі тэрмін, спаўна сплацілі сваё. І аддалі нават болей, чым маглі», – напісала яна ў Facebook.
Нагадаем, што Зміцер адбываў пакаранне за ўдзел у адным з маршаў пратэста ў калоніі №14 у Навасадах. Аднак у дзень сканчэння тэрміну зняволення яго зноў арыштавалі і цяпер інкрымінуюць артыкул 411 Крымінальнага кодэкса («Непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Гэты артыкул Крымінальнага кодэкса даваляе асудзіць на год, альбо нават на два гады зняволення.
У Змітра и Насты чацвёра малалетніх дзяцей.