Цэнтр беларускай культуры, які плануецца найбліжэйшым часам адкрыць у Беластоку, будзе існаваць за кошт мясцовага бюджэту, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) са спасылкай на маршалка Падляскага ваяводства Польшчы Артура Касіцкага.
Гаворыць намеснік кіраўніка Абяднанага пераходнага кабінету Павал Латушка:
– Маршалак ваяводства задэклараваў, што паўстане Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, як польская культурная дзяржаўная ўстанова, але гэта будзе Цэнтр беларускай кульутры. Спадзяюся, што ўсё ж такі словы, якія сказаў маршалак у прысутнасці прэзідэнткі-элект будуць выкананыя. Сёння мы не можам адкрыць з дзяржаўным фінасаваннем установу, калі польская дзяржава гэта зробіць, гэта будзе добра. Паглядзім, будзем трымаць за слова. Прэзідэнт Беластока задэклараваў 50 адсоткаў фінансавання для беларускага школьніцтва, для беларускай дыяспары. Гэта таксама вельмі добры і станоўчы вынік. Фестываль „Тутака” ўжо ўпісаны ў штогадовую праграму і будзе мець фінансавую падтрымку з бюджэту. Але галоўная справа сёння – захаванне беларускага школьніцтва. Гэта было галоўнай тэмай падчас размоў з ваяводам і маршалкам ваяводсвта.
Павал Латушка адзначыў, што для дэмакратычных сіл „вельмі важнай з’яўляецца падтрымка беларускай меншасці, якая стагоддзямі пражывае на Падляшшы і захоўвае сваю мову, культуру, традыцыі, развівае адукацыю”.
Беларусаў Польшчы Латушка назваў „прыкладам для ўсіх”, падкрэсліўшы, што іх дзейнасць матывуе і ўсяляе ўпэўненасць, што можна „аднавіць беларускасць і ў Беларусі”.
Кіраўніцтва АПК сустрэлася з ім і іншымі прадстаўнікамі польскіх уладаў напрыканцы мінулага тыдня падчас візіту на Падляшша.
Па словах Артура Касіцкага, цэнтр будзе фінансавацца „на ўзроўні іншых польскіх устаноў культуры” ваяводства. Разам з падляшскім ваяводам Багданам Пашкоўскім ён заявіў пра гатоўнасць пракансультавацца з міністрам навукі і адукацыі Польшчы наконт магчымасці для навучэнцаў беларускамоўных ліцэяў і школ рэгіёну здаваць экзамены на беларускай мове.
У сваю чаргу кіраўнік Беластоку Тадэвуш Трускаляскі паведаміў, што горад гатовы выдзеліць палову неабходных сродкаў і папрасіць Міністэрства адукацыі і навукі аб суфінансаванні праекту па навучанні дзяцей з дыяспары беларускай мове і літаратуры. Намеснік кіраўніка АПК Павал Латушка адзначыў, што для дэмакратычных сіл «вельмі важнай з’яўляецца падтрымка беларускай меншасці, якая стагоддзямі пражывае на Падляшшы і захоўвае сваю мову, культуру, традыцыі і развівае адукацыю”.