Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з прадстаўніком Дзярждэпа, які ўдзельнічаў у вызваленні беларускіх палітвязняў

Фота з акаўнта Дзяніса Кучынскага

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў Вашынгтоне сустрэўся з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША ў справах Усходняй Еўропы Крысам Смітам.

«Выдатная дыскусія ў Дзярждэпе з намеснікам памочніка Крысам Смітам — нашым сапраўдным сябрам і саюзнікам. Ад імя Святланы Ціханоўскай я выказаў яму падзяку, а таксама спецпасланніку ЗША ў справах Беларусі Джону Коўлу за іх нястомныя намаганні па вызваленні палітвязняў і за іх прынцыповае і моцнае лідарства», — напісаў Дзяніс Кучынскі ў Х.

Крыс Сміт прыязджаў у Мінск разам з Кітам Келагам у чэрвені, калі былі вызваленыя 14 чалавек, у тым ліку і Сяргей Ціханоўскі.

nashaniva.com